Home

Рэклама

Наладка

Бубнач! Дзе ж ты, родны...

Ліп. 30, 2008 | 04:47 pm
Дзе?: Minsk

Дарэчы, гурт s.d.m. шукае БУБНАЧА.

Патрабаваньні:
= сваё "жалеза"
= слушнасьць
= не пачатковага ўзро'ню (ужо сутыкаліся, дзякую, больш няма жаданьня)
= карацей, каб чалавек быў добры... :-)

Паслухаць: http://www.myspace.com/sdmbelarus

Даваедкі:
sdmbelarus(sabaka).yahoo.com
(+37529) 50-378-50 (МТС) Саша.

Загадзя ўсім удзячны.
Цэтлікі:

Спасылка | Пакінуць "Я тожа хачу..." {4} | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

Kali my byli maładymi...

Ліп. 18, 2008 | 03:04 pm
Настрой.: apathetic

На http://generation.by/ (былых http://studenty.by/) знайшоў.
Мы. Басы. 2006. Весела...


І яшчэ тут ё....граем гоцік-рок
Цэтлікі:

Спасылка | Пакінуць "Я тожа хачу..." | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

Гумар...

Чэр. 28, 2008 | 01:32 pm

Магчыма, шмат хто ўжо чытаў, але ж да мяне толькі зараз спасылка дайшла. 

Карацей, Откуда берутся дети.

Сьмешна, канешне.

Цэтлікі:

Спасылка | Пакінуць "Я тожа хачу..." | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

Цудоўна....

Чэр. 24, 2008 | 10:44 am

 

І вось:

Спасылка | Пакінуць "Я тожа хачу..." | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

Мары, мары...

Чэр. 12, 2008 | 02:46 pm
Дзе?: Менск

Лічу, што ўсе сілавыя-ахоўчыя струтуры мусяць выглядацб толькі так:  




Крыніца
Цэтлікі:

Спасылка | Пакінуць "Я тожа хачу..." | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

s.d.m. і стагнацыя - разам весялей!

Чэр. 4, 2008 | 09:09 am
Настрой.: calm
music: Цішыня...

                                                                  Прывітаньне, мой маленькі сябра!

  Сіжу зараз на працы і, як звычайна ўсе робяць, карыстаюся Інтэрнэтам не ў рабочых мэтах. Кхе... Вырашыў за вельмі доўгі час, у рэшце рэшт, зрабіць хаця б які запіс. Ні аб чым, карацей.

  З апошніх навін аб s.d.m. трэба адзначыць, у першую чаргу, адсутнасьць гэтых самых навін. Нічога не робім, сідзім і, як гавораць, нават ня чэшымся. Трэба дапісваць шмат чаго каб атрымаць, напрыканцы, дэбютную кружэлку.
  АЛЕ, усё ж такі абяцаю, што за гэты месяц створым Інтэрнет-Сінгл, гэта 100 %. Песень 3-4. Таму, каму яшчэ цікава, крыху пачакайце. У фізічным выглядзе нават нейкую абмежавану партыю CD зробім. Беларускі D.I.Y.) 
На myspace.com/sdmbelarus, дарэчы, можна паспампоўваць крыху песень.

  На гэтым кропка. Пакуль што.
  Усё. Пакенда, панкі :)

Added: не атрымалася... я ведаў, напрыклад)...шмат чаго дапісалі, але трэба і шмат чаго дапрацоўваць.
Цэтлікі:

Спасылка | Пакінуць "Я тожа хачу..." {2} | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

s.d.m. - Сагрэйце краіну

Крс. 28, 2008 | 12:47 pm
Дзе?: Minsk


Цэтлікі:

Спасылка | Пакінуць "Я тожа хачу..." | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

s.d.m. - Чужы

Лют. 23, 2008 | 04:54 pm
Дзе?: Minsk
music: Blood Red Shoes


s.d.m. - "Чужы"

Цэтлікі:

Спасылка | Пакінуць "Я тожа хачу..." {2} | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

Nirvana Fest Numero ...

Лют. 11, 2008 | 04:08 pm
Дзе?: Minsk
Настрой.: apathetic
music: The Rapture

  Даўнюценька я тут не быў. Шкада нават. Хаця хто гэта акрамя мяне чытае? =)

  24 мусілі граць разам з АйКьюшнікамі і Зэтам...Тэхнічныя недарэмнасьці/праблемы - і мы ўжо ня граем.
Ні на каго не пакрыўджаны, проста хацелася...Як дзіцяці: забралі цуерку =)

  22 будзем граць у Рэактары. За што люблю Супера: мерапрыемствы не кшталту Дольфіна і Джэнэераў ён нейкім чынам умудраецца праводзіць у Рэактары. 
   Года 2 таму, памятаю, гралі ў тым жа Рэатары на усё тым жа Nirvana Festо: дорбы апарат нягледзячы ні на што, сьвет добры, неблагая арганізацыя. Адзіны ВЯЛІЗНЫ мінус - "нірванадавацелі". Мерапрыемтва, канешне, крыху спрэчнага харатара (не крыўдаваць нікому!), але на бязрыб'і, як гавораць...



  Да сустрэчы, прыходзьце. s.d.m. рыхте сюрпрыз, дарэчы.

Цэтлікі:

Спасылка | Пакінуць "Я тожа хачу..." {5} | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

s.d.m. & myspace.com

Стд. 8, 2008 | 03:32 pm
Дзе?: Minsk
music: Silence


Нарэшце дайшлi рукi i вось мы зараз на myspace.com (выява клiкабельна)

Цэтлікі:

Спасылка | Пакінуць "Я тожа хачу..." {2} | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

Учорашні вечар падараваў беларусам падвойнае футбольнае шчасьце і ўшчэнт сарваныя глоткі.

Ліс. 22, 2007 | 12:12 pm
Дзе?: Менск
music: Klaxons - My Love (BBC radio 1session) (Justin Timberlake Cover)

 Усё пачалося з таго, што калі прыйшла мая маці, дык адразу, маўляў, няшчасных салдатаў зноўку пагналі на хфутбол. Ё, дык гэта, я ледзь не забыўся: сёньня ж Беларусь будзе даваць урокі майстэрства нейкім там Нідэрландам (дзе гэта?).

 Трымаючы ў памяці той такі блізкі і ў той жа час крыху далёкі 95 год, мы (у які раз там, га?) прагнулі скарыць тых, хто, адчуваючы недахоп уласных земляных акраў прыехаў адваёуваць гэтыя акры ў нас. Наіўныя...


 Па-шчырасьці, я гэты матч глядзеў як кадры на плёнцы нелічбавага фотаапарату: скокаў з канала на канал, раз у 48-49 секунд трапляючы на эпахальную бітву. АЛЕ, варта адзначыць, што амаль ніводнага небяспечнага моманта не прапусьціў: Карыцька, Булыга – з сённяшняга дня на мапе сталіцы з’явіліся дзьве новыя назвы вуліц (вось што толькі “выкінулі”, гэта застаецца пытаньнем...)

 Хлопцы ў “мусіш быць ты у памаранчовым, а стаўся ў блакітным” прайгралі нашым родным асілкам. Так трымаць, сябры (гэта аб дваіх у прынцыпе)!

 Толькі у думках, як заўсёды гэта і адбываецца, усплыла адзінае пытаньне: а чаму раней нельга было так? Зараз і гульню прыстойную паказалі, які-ніякі ўзровень... Рытарычна, сам разумею.


 Але ж, пры ўсёй маёй любові да айчыннага футболабудаваньня, галоўная падзея вечара была наперадзе, дзесьці у раёне стадыёна Ўэмблі. 


"Прилетит вдруг волшебник в голубом вертолете и бесплатно покажет кино!"


 Нягледзячы на дужа несумленную гульню (хаця ён якраз-такі і не гуляў) рэферы, на жудаснае для Ўэмблі поле, на яшчэ куды больш дрэнную гульню нашых суседзяў супраць “сантэхнікаў ды пажарных”, все-таки Англия превзошла Россию в соревновании "кто меньше достоин поехать на Евро".

 Я скакаў як рэзаны, калі лысы хлопец па прозвішчу Петрыч як стрэліў...Сэрца замерла на момант. Праз 4 секунды я ледзь не вывіхнуў рукі ад гіперактыўнага размахваньня і амаль аглухнуў ад “ГОООООООООООЛ”, нягледзячы на тое, што гук гэты даносіўся з каментатарскай кабіны, якая знаходзілася ў Англіі. Вось так...

 Пасля матчу, са словамі “вашы хфутбол да інфаркту давядзе”, тата, нарэшце, адыйшоў на “бакавую”, а я... Я яшчэ колькі хвілін паглядзеў на італьянцаў супраць чэхаў на мініфутбольнай “скрынцы”, і з думкамі накшталт “ну і ўстрояць фанаты ангельскія зараз” таксама пайшоў спаць.


 Я, як і амаль кожны хлапец, люблю футбол. Па-магчымасьці гуляю, хаця рэдка даволі. Але не аб тым рэч зараз. Гаворка аб тым, што такі вось звычайны з першага погляду будні вечар здольны падараваць нам столькі шчасьця, столькі ўражаньняў, колькі мусіць хапаць амаль на ўвесь тыдзень ці болей, але, як звычайна, хапае толькі на адзін будні вечар у сераду...


 …Верьте в чудеса! Они случаются!

Цэтлікі:

Спасылка | Пакінуць "Я тожа хачу..." | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

Так вось жартуюць! Кхе...

Ліс. 15, 2007 | 04:53 pm
Дзе?: Менск
music: The Cinematics - A Strange Education (2007)



Гэта ўсё тав. Скрыпа ўсіх тут спаміць... А мне мпадабалася)

Спасылка | Пакінуць "Я тожа хачу..." | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

Даўнютка мяне тута ня было...

Ліс. 9, 2007 | 01:32 pm
Дзе?: Менск
music: Serj Tankian - Elect The Dead (LP, 2007)

 Усім мае ПРЫВЕТЫ!

 Штось я зусім закінуў "сваю ўласную старонку". Трэба выпраўляцца. Хаця, з іншага боку, каму цікава чытаць нейкае трызненьне.

 Што ж цікавага было за апошнія *наццаць дзён? Па парадку:
1. Наведалі, дзякуючы БелСату, Польшу. Нам паздымалі кліпы. Дарэчы, на "Сагрэйце краіну" мусіць быць цікавенькім.

South Краіна




2. Рок-Кола...Ня ведаю, што казаць наконт гэтага мерапрыемства. Нейкі "карчомны" варыянт Адборышча на Басы, толькі граюць абсалютна ўсе.
 Не, да арганізатараў аніякіх пытаньняў, канешне, няма, да нас яны паставіліся файна. Грымёрка ўтульная была, разам з Фляўсамі, дарэчы. Прыкольныя хлопцы.

3.
Аюбсмт:?%ріым*?:Е;%ыВМл)(*%)(ачсмьвым97.....то бок больш цікавага нічога не было. Нажаль.

Пакуль, СЯБРЫ!

Цэтлікі: ,

Спасылка | Пакінуць "Я тожа хачу..." {7} | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

2 All Nirvana Fans!

Жнв. 3, 2007 | 08:31 am

 "У пошуках ежы", а дакладней у пошуках прыгод на сваю 5-ю кропку ў сеціве, як хлапец-падлетак (хаця сам такім амаль і з'яўляюся =) ), наштурхнуўся на дужа цікавую спасылку.
 
 Як гаворыцца, для старых (і ня вельмі) прыхільнікаў Nirvana:


 Вокладка "With The Lights Out": 
http://nirvanaone.ru/history/WTLObook/WTLObook1.htm



Ура!



Цэтлікі:

Спасылка | Пакінуць "Я тожа хачу..." | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

Fernandes...good bye, brother...

Чэр. 20, 2007 | 11:43 pm

Прадаецца эл.гітара FERNANDES FR-40H JAPAN колеру STB (сіняя па-нашаму).




Грыф: клён.
Корпус: вольха + шпон.
Умацоўваньне грыфу: прышрубоўваны.
Струнаўтрымальнік: Tremolo FER-ST-PT.
Гуказдымацелі: H/H - VH-500N (нэк), VH-500B (брыдж).
Накладка на грыф: палісандар.
Лады: 24.
Фурнітура: хром.

Стан гітары ідэальны (!) Падыходзіць для любых музычных накірункаў (насамрэч). Інструмант вельмі надзейны. Дапрацаваны майстрам гітарных справаў (грыф, мянзура).

Уладальнік быў толькі адзін (Я), асабіста мною была набыта ў адной з самых буйных музычных крамаў г. Масква ("Музыка" завецца). А што датычыцца "буйнасьці" - гэта 26 Алімпаў у адным месцы, паверце. Хто быў, ведае.

Прычына продажу: да мяне едзе Fender Mexico Telecaster, так бы ніколі не развітваўся б з гітаркаю, а дзьве не пацягну...

Кошт: па дамоўленасьці.

Кошт новай (у Маскве) тут вось: http://buymusic.ru/showmodel.php?rid=13&bid=21&cid=131&mid=670
Цэтлікі:

Спасылка | Пакінуць "Я тожа хачу..." {3} | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

26 чэрвеня, клюб Step.

Чэр. 16, 2007 | 08:37 am

  Паважаны сябра, спяшаюся паведаміць табе, што 26 чэрвеня ў клюбе Step адбудзецца дужа цікавае мерапрыемства, прысвечанае выхаду альбома гурта Zygimont Vaza "Distortion".

  У імпрэзе возьмуць удзел наступныя гурты:  

  • Zygimont Vaza
  • :B.N:
  • s.d.m.
  • Indra
  • Lilith

 Даведкі па тэлефону 6-490-888.

Чакаем!

Цэтлікі:

Спасылка | Пакінуць "Я тожа хачу..." {3} | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

Я ўжо не студэнт! Ці добра гэта?...

Чэр. 15, 2007 | 05:50 pm

Вырашыў паведаміць табе, мой сябра, што я ўчора (ці пазаўчора....штось з памяцьцю маёю стала) абараніў дылёмную работу на тэму "Мадэліраваньне лагістычных працэсаў на прадпрыемстве". Вось.
Зараз я з гонарам магу паведаміць усім, што дыплянаваны чалавеча, амысловец у галіне эканамічнай кібернэтыкі! Хаця з іншага боку, каму патрэбны гэты дыплём? Хіба, як кажуць, пад лядоўню? =)


Карацей, калі вас чакае заканчэньне якой-небудзь навучальнай установы, не спяшайцеся радавацца з гэтае нагоды. Ты набываеш дыплём, але губляеш штось іншае...


Адзьёс, амігас...

Спасылка | Пакінуць "Я тожа хачу..." | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

Усё пра тое ж....

Тра. 8, 2007 | 08:32 pm
Настрой.: depressed

Толькі што прагледзеў справаздачу аб канцэрце "гурта Х у горадзе Y" (як пішуць тут вось http://generation.by/news1492.html) ад http://ingi.livejournal.com/44153.html#cutid1.

Цэ ж і справаздача файная атрымалася (дзякуем спадару ingi), ды і сп. Вольскі, як заўжды, адчыпучыў (прабачце але лічу, што выраз для моманту гэнага больш чым трапны): сёньня ён амаль што тру-эма-бой 8)


Застаецца толькі чакаць выступу гурта Х у горадзе Менск, але ўсе мы, як бы гэта жудасна не гучала, разумеем, што гурту нумар 1 ў Беларусі куды лягчэй зладзіць імпрэзу не ў сталіцы, ці нават выехаць на чарговае "пасяджэньне" наогул за горад...


Ліха іх там усіх бярэ...

Спасылка | Пакінуць "Я тожа хачу..." | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру

З'яўленне мяне народу!

Тра. 8, 2007 | 08:07 am

Вось і я, як сапраўдная рок-зорка накшталт маўзераўскай, чПб'шнай ці памідораўскай вырашыў стварыць свой асабісты, прабачце, акКаунт, і, такім вось чынам, у мяне зараз ё асабісты дзённік!

Ура, таварышчы!!!


....Ня ведаю, на якое ліха яно мне патрэбна, але няхай будзе. А наўсялякі выпадак і цвікі іржавыя спатрэбяцца, трэба толькі дачакацца таго моманту =)

Спасылка | Пакінуць "Я тожа хачу..." {1} | Дадаць да запамінаў | Паведаміць сябру